Згодна з інфармацыяй БелТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.
«Упэўнены ў трываласці адносін паміж нашымі краінамі, заснаваных на прынцыпах павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы прадоўжым развіваць плённыя двухбаковыя сувязі ў імя далейшага працвітання, пабудовы стабільнага свету».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных мэт, а дружалюбнаму народу Ізраіля — міру і дабрабыту.