Клопат аграрыяў

Аграрный сектор и промышленность

Згодна з інфармацыяй БелТА, бульба ў сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі пасаджана на 11,2 тыс. га, што складае 51,7 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 29 красавіка, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 809,8 тыс. га (94,1 працэнта плошчаў). Практычна ва ўсіх абласцях — Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай — работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 71,7 працэнта плошчаў. У бягучым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 47,1 тыс. га (93,5 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 84,8 тыс. га (92,7 працэнта), агародніна — 2,62 тыс. га (58,3 працэнта). Кукуруза пасеяна на 487,6 тыс. га (43,1 працэнта), яравы рапс — 39,7 тыс. га (76 працэнтаў). Усяго яравая сяўба ў краіне праведзена ўжо больш як на 1,7 млн га (66,7 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравая сяўба будзе праведзена на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, цукровыя буракі — 91,5 тыс. га, бульбу — 21,7 тыс. га, агародніну — 4,5 тыс. га, кукурузы — больш за 1,1 млн га.