СВАЁЙ СПРАВЕ АДДАНАЯ

Общество

Медрэгістратар Івянецкай гарпасялковай паліклінікі Любоў Мікалаеўна ШКРОБАВА – чалавек сваёй справе адданы. Жанчына з нязменнай ветлівасцю сустракае кожнага пацыента. Атрымаўшы ад работніцы медыцынскую карту, а ў дадатак  добры зарад бадзёрасці і найлепшыя пажаданні, наведвальнік з зусім іншым настроем заходзіць у кабінет да ўрача.

Звычка цёплым словам прывячаць людзей, адмятаць іх трывогі і страхі засталася ў Любові Мікалаеўны з таго часу, калі яна працавала тут зубным тэхнікам.

Фота Яўгена БАШАРКЕВІЧА.

 



Добавить комментарий