Са святам вясны і працы – 1 Мая!

Общество

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Першамаем!
Праходзіць час, мяняюцца ўяўленні аб перажытым, але свята вясны і працы, як даніна павагі чалавеку- стваральніку, яго добрасумленнасці, застаецца адным з самых шануемых сярод нашых людзей.
Ад душы дзякуем усім, хто ўносіць годны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё раёна, хто раней ствараў перадумовы для яго дынамічнага і стабільнага развіцця і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Няхай гэты дзень будзе адзначаны радасцю і добрым настроем, стане сімвалам згоды і міру ў грамадстве, павагі да чалавека працы.
Напярэдадні свята жадаем усім работнікам раёна моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і новых поспехаў у дзейнасці. Упэўнены, што працавітасць жыхароў, іх адказнае стаўленне да даручанай справы будуць залогам далейшага росквіту Валожыншчыны.

 

Дарагія жыхары Валожыншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам вясны і працы – 1 Мая!
Першамай – сапраўды ўсенароднае свята. Ён быў і застаецца сімвалам вясновага абнаўлення, адзінства, згуртаванасці, радасці мірнай стваральнай працы. Для людзей старэйшага ўзросту 1 Мая сімвалізуе працоўную салідарнасць, а для моладзі з’яўляецца сімвалам годнага будучага, якое ствараецца ўласнымі рукамі.
У гэта свята жадаю вам невычэрпнай энергіі і выказваю падзяку ўсім, хто паспяхова і добрасумленна працуе на карысць свайго рэгіёну.
Няхай справа кожнага будзе запатрабаванай, дастойна ацэненай і прынясе дабрабыт жыхарам Валожынскага краю!
Жадаю, каб у вашых сем’ях панавалі мір, згода і спакой! Шчасця, здароўя і дабрабыту вам!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
сёмага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73
Алег СЕМЯНЧУК

 

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!

Сардэчна віншуем вас са святам вясны і працы – 1 Мая!
Бяжыць час, змяняюцца эпохі, пакаленні, але першамайскае свята штогод прыходзіць у нашы дамы, як яшчэ адна яркая і радасная прыкмета доўгачаканай вясны. Гэта дата для кожнага з нас напоўнена сонечным святлом і цяплом, адзначана пачуццём салідарнасці тых, хто сваімі рукамі стварае будучыню, хто ўмее і любіць працаваць. Праца заўсёды была і застаецца асновай дабрабыту, паспяховасці і прафесійнага станаўлення чалавека, які шчыра выконвае свае абавязкі і тым самым уносіць уклад у развіццё роднай краіны.
Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабра і любові. Цяпла і міру вам, вашым калегам, родным і блізкім!

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў