Перспективный агроном…

Официально

Калектыў ААТ “Суднікаўскі” за апошні час значна памаладзеў, сюды прыйшлі новыя члены працоўнай кагорты. Адна з такіх – аграном Наталля ПАПКО. Свой шлях у прафесію яна пачала некалькі месяцаў таму, пасля размеркавання з Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Сярод работнікаў сельгаспрадпрыемства  перспектыўная дзяўчына хутка стала сваёй. Маладога спецыяліста мы засталі на полі, дзе гаспадарчая тэхніка выйшла на першы ўкос шматгадовых траў. Наталля Рычардаўна якраз пераконвалася, ці адпавядае якасць скошанай масы для закладкі ў сянажную яму.

Як не дзіўна, але ў планах Н. Р. Папко няма пункта «адпрацаваць і паехаць». А вось атрымаць другую вышэйшую адукацыю жадае сур’ёзна. Праўда, пакуль не вызначылася, які яна будзе мець ухіл – эканамічны ці бухгалтарскі.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий