Выпальванне травы – стыхійнае бедства

Безопасность и здоровье

З мэтай папярэджання ўзгаранняў па прычыне выпальвання сухой расліннасці, а таксама некантралюемага выпальвання смецця і невыканання правіл пры развядзенні вогнішчаў работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з карэспандэнтам рэдакцыі раённай газеты “Працоўная слава” адправіліся ў чарговы прафілактычны рэйд па населеных пунктах i садовых таварыствах раёна.

Пра тое, што выпальванне сухой расліннасці і траў на корані катэгарычна забаронена, а часам прыводзіць да пажараў, ведаюць усе, аднак кожны год дзясяткі людзей парушаюць правілы бяспекі, кідаюць запалкi ў сухастой, каб хутка навесці парадак. Праводзячы прафілактычныя размовы з насельніцтвам, прадстаўнікі МНС у першую чаргу заклікалi грамадзян катэгарычна адмовіцца ад небяспечнага спосабу навядзення парадку. Не забывалiся нагадаць жыхарам і аб адміністрацыйнай адказнасці, якая пагражае ў выпадку невыканання правіл пажарнай бяспекі.

Спальванне смецця на тэрыторыі домаўладання не забаронена. Аднак неабходна выконваць правілы бяспекі: падрыхтаваць пляцоўку, абкапаць яе, забяспечыць вогнетушыцелем або ёмістасцю з вадой аб’ёмам не менш за 10 літраў і штыкавой лапатай. Мінімальная адлегласць ад будынкаў павiнна быць не менш за 10 метраў. А перад тым, як пакінуць месца развядзення вогнішча, неабходна патушыць ачаг да поўнага спынення тлення.

Наш кар