Крымінальныя навіны

Закон и порядок

НЕПАЎНАЛЕТНІ ЗЛОДЗЕЙ

Каб разблытаць справу жыхара вёскі Брылькі, у дом якога прабраўся невядомы, міліцыянерам многа часу не спатрэбілася. Як выявілася, за гэтым стаяў непаўналетні з Бандаршчыны. Пакуль гаспадар спаў, школьнік украў… зараднае ўстройства да мабільнага тэлефона. Хоць кошт страты невялікі – усяго 10 тысяч рублёў, гэта не змяншае адказнасці. Сумна, што на маладым жыцці ўжо стаіць брудная пляма крадзяжу.

ПРЫЕХАЛІ…

Не інакш, як неразумная зухаватасць штурхнула юнака з Вішнева на злачынства. Апоўначы ён залез у аўтамабіль рабочага мясцовага сельгаспрадпрыемства і паехаў “катацца”. Гаспадар патэлефанаваў у міліцыю, як толькі агледзеў прапажу. Супрацоўнікі ДАІ, перад якімі неўзабаве давялося трымаць адказ гора-вадзіцелю, расцанілі гэты факт як угон транспартнага сродку. Адпаведнае і пакаранне.

Падобны выпадак адбыўся нядаўна і на Валожынскім вадасховішчы, дзе малады беспрацоўны гараджанін “пазычыў” чужы аўтамабіль. Такому нестандартнаму рашэнню ў значнай меры паспрыяў алкаголь.

ВОДГУКІ ВАЙНЫ

У аператыўна-дзяжурную часць РАУС патэлефанаваў жыхар вёскі Пятровічы. Падчас работы на прысядзібным участку ён выкапаў з зямлі гранату. “Ф-1”, што праляжала тут амаль 70 гадоў, абясшкодзілі сталічныя сапёры.

Яшчэ адзін водгук вайны – толькі Першай сусветнай – знайшоўся на полі каля Адамова. Выкліканая туды сапёрна-піратэхнічная група абясшкодзіла 122-міліметровы снарад і тры артылерыйскія ўзрывальнікі.

ПАПАЎСЯ НА ОПІУМЕ…

У доме жыхара вёскі Жураўцы, куды з санкцыяніраваным вобыскам завіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў, яны знайшлі бутэльку з вадкасцю карычневага колеру і шпрыцы. Пасля праведзенай хімічнай экспертызы высветлілася, што вадкасць – не што іншае як экстракцыйны опіум, якога ў пераразліку на сухую масу было 1,1970 грама. Супраць гэтага чалавека ўзбуджана крымінальная справа.

Матэрыял да друку па міліцэйскіх зводках падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ



Теги:

Добавить комментарий