Памерлых ад COVID-19 у 5 разоў менш, чым ад алкаголю

Главное

Агульная смяротнасць у Беларусі зніжаецца. Адпаведныя даныя прывёў  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне

Прэзідэнт расказаў, што яму напярэдадні перадалі статыстычныя даныя з падрабязным аналізам. «За 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне зменшылася на 1,5 працэнта. Калі кожны квартал будзем утрымліваць 1,5-2 працэнты, то мы на 7-8 працэнтаў змяншаем смяротнасць. Гэта вельмі добры паказчык на фоне таго, што ў некаторых дзяржаў смяротнасць пастаянна расце. У нас дынаміка ўніз ужо некалькі гадоў», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як было адзначана на нарадзе, па стане на 2 мая зафіксавана 97 смярцей пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за мінулы перыяд года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі амаль 25 тыс. чалавек, ад анкалогіі — прыкладна 6,4 тыс.

«Але што мяне ўразіла — ад атручэння алкаголем памерлі 482 чалавекі. Самазабойстваў — 470. Ужо амаль 1 тыс. чалавек загінулі ад алкаголю і самазабойстваў. На пажарах загінулі 218 чалавек. На дарогах за 4 месяцы ў аварыях загінулі 163 чалавекі. Патанулі 89 чалавек — амаль столькі, колькі ад розных хвароб, ускладненых COVID-19», — прывёў статыстыку Аляксандр Лукашэнка.

«Але самае галоўнае, што колькасць загінулых зніжаецца квартал да квартала мінулага года, красавік да красавіка мінулага года і гэтак далей», — падкрэсліў беларускі лідар.

Згодна з інфармацыяй БелТА

Фота БелТА