Правілы самаізаляцыі выконваюць не ўсе

Важное

На жаль, нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы, не ўсе грамадзяне адказна падыходзяць да пытання захавання як свайго здароўя, так і здароўя навакольных. Грэбаванне ўстаноўленымі патрабаваннямі самаізаляцыі прывяло да пакарання.

На тэрыторыі раёна ўстаноўлены 12 фактаў парушэння патрабаванняў на працягу 14 дзён знаходзіцца дома (за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці), выкарыстоўваць маску, выключыць кантакты з іншымі людзьмі і інш. За гэта судом Валожынскага раёна грамадзяне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь. Сёння гэта 810 рублёў.

Аддзел унутраных спраў райвыканкама заклікае грамадзян, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, няўхільна выконваць рэжым для ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных.

Сяргей ЛАТЫШАЎ,
намеснік начальніка РАУС