ПАРАДАК ПАДТРЫМЛІВАЕЦЦА КРУГЛЫ ГОД

Общество

У вёсцы Сакаўшчына гэты падворак адразу вылучаецца сярод іншых. Стары дом некалі купілі мінчане. Справа ў тым, што жыве сям’я тут не толькі ў дачны сезон, а пастаянна, бо працуюць гаспадары ў сталіцы пазменна. Таму парадак на сядзібе падтрымліваецца круглы год.

Ажыў фасад жылога дома, асабліва прыгожай атрымалася веранда. Высечаны старыя дрэвы і кусты, пасеяна газонная трава. На прасторным двары размясцілася мноства скульптурак казачных герояў, ёсць невялікі штучны вадаём. Тут, па словах гаспадыні Наталлі Аляксандраўна МАЙСАК, вельмі любяць забаўляцца малыя дзеці.

Будзе цалкам справядліва заўважыць, што калі гараджане пачалі актыўна купляць нерухомасць у вёсках, а затым істотна змяняць дызайн старых пабудоў, то за імі пацягнуліся наводзіць парадак і карэнныя жыхары населеных пунктаў. Цяпер руплівыя вяскоўцы нават спаборнічаюць паміж сабой: чыя ж сядзіба здзівіць на гэты раз сваім яркім афармленнем і эстэтычнай выразнасцю.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 

 



Добавить комментарий