Наведваць лес цяпер можна

Важное Закон и порядок

Згодна з рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 5 мая 2020 года № 580, прызнана страціўшым сілу рашэнне ад 10 красавіка 2020 г. № 489 «Аб увядзенні забароны на наведванне лясоў».

Гэта значыць, наведваць лясы цепер можна без усялякіх абмежаванняў. Але хацелася б нагадаць, што правілы пажарнай бяспекі ніхто не адмяняў і іх ігнараванне можа прывесці да бяды і адміністратыўнай адказнасці.

Давайце будзем паважліва ставіцца да выканання гэтых правіл і тым самым дапаможам захаваць наша зялёнае багацце!