Ветэран з маладой душой

Люди и судьбы

Сёння, 7 мая святкуе 80-годдзе з дня нараджэння вядомы ў Валожыне чалавек, ветэран баявых дзеянняў у Афганістане Юрый Андрэевіч КЛІЦОЎ.

Гэта – адзін з самых старэйшых воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашым раёне. У 1986-1988 гадах яму давялося несці баявую службу ў якасці начальніка сакрэтнай часці. Юрый Андрэевіч не аднойчы сутыкаўся з небяспекай і пагрозай жыццю, але заўсёды мужна і годна перамагаў любыя выпрабаванні. У арсенале баявых узнагарод сапраўднага мужчыны – медалі “За баявыя заслугі”, “Ад удзячнага афганскага народа”, ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР  і іншыя.

Юрый Андрэевіч стаяў ля вытокаў стварэння ветэранскага руху афганцаў Валожыншчыны, з’яўляецца членам прэзідыума раённага аб’яднання ветэранаў.

Раённы савет ветэранаў, баявыя таварышы і ўсе, хто ведае і паважае гэтага разумнага, з пачуццём гумару чалавека, цудоўнага сябра, віншуюць яго з прыгожай датай і шчыра, ад усёй душы жадаюць моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны Ваш дзень, дарагі Юрый Андрэевіч, будзе напоўнены радасцю і прыемнымі ўражаннямі, а Ваша шчодрая душа заўсёды застаецца маладой!