Назначэнні

Официально

З 14 красавіка 2020 года намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта працуе Вольга Сяргееўна БАГАТЫРОВА.

Нарадзілася яна ў 1983 годзе ў горадзе Апосталава, што ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Мае вышэйшую адукацыю: у 2009 годзе закончыла Беларускі інстытут правазнаўства, цяпер – студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь завочнай формы навучання па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”. У 2003 годзе закончыла Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, займеўшы спецыяльнасць “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”.

З 2003 года Вольга Сяргееўна працуе на Валожыншчыне. Спачатку інжынерам ва УП “Івянецкая крыніца”, затым па 2010 год – інспектарам Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне. З 2010 па 2015 год працавала галоўным бухгалтарам ПП “БудРэспект”, пасля – на пасадзе начальніка аддзела эканомікі райвыканкама. З 2016 па 2018 год узначальвала КУП “Валожынскі РКБА”. Да моманту цяперашняга назначэння В. С. Багатырова працавала кіраўніком спраў раённага выканаўчага камітэта.