У дапамогу бальніцы – халадзільнік і мікрахвалёўка

Общество

 

У важнай акцыі “Марафоне падтрымкі”, ініцыіраваным грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз жанчын” для дапамогі ўрачам, малодшаму медыцынскаму персаналу ўстаноў аховы здароўя рознага тыпу, якія знаходзяцца ў рэжыме кругласутачнага знаходжання на працоўным месцы, пацыентам і медыцынскаму персаналу бальніц сястрынскага догляду, медыцынскаму персаналу інтэрнатных устаноў, прынялі непасрэдны ўдзел і прадстаўнікі Валожыншчыны.

Старшыня райарганізацыі “Беларускага саюза жанчын” Галіна РАЙ на бягучым тыдні завітала ў цэнтральную раённую бальніцу. У рамках акцыі яна прывезла мікрахвалевую печ “Гарызонт”, перададзеную грамадскім аб’яднаннем, а таксама пакупку, зробленую на сабраныя грошы ад прадстаўніц пярвічак тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва і філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” – халадзільнік “Атлант”.

У “Марафоне падтрымкі” паўдзельнічала і пярвічная арганізацыя “БСЖ” Валожынскага філіяла ДП “Мінаблпаліва”, пералічыўшы сабраныя сродкі на асобны дабрачынны рахунак, адкрыты для рэалізацыі акцыі «Марафон падтрымкі». Рэквізіты яго наступныя:

ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ ЖАНЧЫН»
УНП 100094859
BY06AKBB31350000001100000000
у ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»,
BIK AKBBBY2X

Фізічным асобам для пералічэння сродкаў на дабрачынны рахунак можна скарыстацца “АРІП / дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні / жаночыя грамадскія аб’яднанні / Беларускі саюз жанчын / дабрачынны ўзнос”. Далей увесці прозвішча, імя і суму ўзносу.

Сяргей САДОЎСКІ