З РАЗЛІКАМ НА РЭАЛЬНУЮ ДАПАМОГУ

Общество

“Прамыя лініі” старшыні райвыканкама Уладзіміра Антонавіча Наумовіча з жыхарамі раёна наладжваюцца раз у два месяцы. Яны запатрабаваныя людзьмі. Яны досыць эфектыўныя. Таму абвесткі ў раённай газеце аб іх правядзенні нашы чытачы ніколі не пакідаюць па-за ўвагай. У час чарговай тэлефоннай сувязі з кіраўніком раённай вертыкалі паступілі 22 звароты.

Яны закраналі самыя разнастайныя пытанні жыццядзейнасці. З розных кропак раёна паступілі пытанні, у асноўным званілі вяскоўцы, два звароты былі ад жыхароў Валожына. Два адрасавалі жыхары Івянца. Ёсць грамадзяне, якія штораз выкарыстоўваюць магчымасць пазваніць на “Прамую лінію”. Ім ужо і прадстаўляцца не трэба – даволі лёгка пазнаць па голасе.

Спектр пытанняў на гэты раз быў даволі шырокі. Некаторыя праблемы, на жаль, узнімаюцца не ўпершыню. Значыць, вырашэнне іх валакіцяць некаторыя адказныя асобы, якім даручаецца адразу пасля “Прамой лініі” скрупулёзна разабрацца ў канкрэтнай сітуацыі.

На “Прамой лініі” закраналася пытанне выдзялення сена для патрэб прыватных гаспадарак у Пугачах. Цікавяць людзей і правілы газіфікацыі, водазабеспячэння жылых дамоў, а таксама перспектывы добраўпарадкавання некаторых дарог, вуліц, станаўленне прыватнага бізнэсу і інш.

Гучалі і словы падзякі. У прыватнасці, за  абсталяваную пляцоўку для аўтатранспарту ў раёне вуліцы Гагарына райцэнтра.

Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *