ЗАХАВАЦЬ КАРМЫ

Закон и порядок

У раёне поўным ходам ідзе нарыхтоўка грубых кармоў. Аднак сёлета ўмовы надвор’я не дазваляюць работнікам сельскай гаспадаркі ў поўнай меры выкарыстоўваць тэхніку. З-за дажджоў не ўдаецца давесці якасць сена да неабходных кандыцый, і патрабуюцца дадатковыя затраты. Вельмі важна, каб сена было захавана на зіму.

На жаль, амаль штогод на тэрыторыі раёна ў месцах нарыхтоўкі і захавання грубых кармоў узнікаюць пажары. Каб чалавечая праца не прапала дарэмна, кіраўнікам і службовым асобам гаспадарак неабходна прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі ў месцах нарыхтоўкі і захавання кармоў. Склады павінны быць абсталяваны спраўнай маланкааховай і забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння. Неабходна таксама адрамантаваць агароджы, дзверы і вароты запіраць на замкі, каб ніхто не змог пранікнуць у сенасховішчы. Не рэкамендуецца дапускаць да работы ў месцах нарыхтоўкі кармоў аўтатрактарную тэхніку з няспраўнымі сістэмамі сілкавання, запальвання і няспраўным электраабсталяваннем, а таксама без іскрагасільнікаў.

Асабліва актуальным пытаннем пры нарыхтоўцы кармоў сёлета з’яўляецца строгі кантроль вільгаці, гэта дазволіць пазбегнуць самазагарання. Неабходна кожны дзень кантраляваць тэмпературу складзеных кармоў з рэгістрацыяй дакладнай даты, часу, месца замеру і тэмпературы ў спецыяльным журнале. Забараняецца складзіраваць сена з вільгаццю больш за 17 працэнтаў.

На тэрыторыі вакол складоў павінен быць парадак, абкошана трава. Склады і тэрыторыю неабходна ахоўваць.

За апошнія пяць гадоў у раёне адбыліся толькі 2 буйныя пажары. Іх прычыны разнастайныя, у першую чаргу неасцярожнае абыходжанне з агнём і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не ва ўсіх гаспадарках яны выконваюцца. Так, з году ў год парушэнні фіксуюцца ў сельскагаспадарчым філіяле “Сакаўшчына” ДУП “Валожынскае ПМС”, УП “Івянецкая крыніца”, ААТ “Лоск”.

Алег СКАДОРВА, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

 



Добавить комментарий