У гонар юбілейнай даты ў Валожыне прайшоў урачысты мітынг

Главное

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Яўгенам КРУКОВІЧАМ, кіраўніцтва і салдаты Валожынскага гарнізона, адміністрацыя арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама самыя актыўныя жыхары горада. Памяць тых, хто набліжаў светлы дзень Вялікай Перамогі, ушанавалі ўскладаннем вянкоў, кветак і традыцыйнай хвілінай маўчання.

Сярод тых, хто ўскладаў кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у скверы на плошчы Свабоды райцэнтра, былі члены раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.

 

 

Мітынгі, прысвечаныя слаўнаму юбілею, адбыліся на тэрыторыі Валожынскага сельсавета.

Даніну памяці ахвярам фашызму, якія пахаваны ў Бабровічах, аддалі старшыня Валожынскага сельвыканкама Віктар Комель, дырэктар СГУ “Бабровічы” Юрый Бяляўскі, дырэктар КСЦ “Бабровічы” Вераніка Фесюн, загадчыца ФАПа Маргарыта Кароль, загадчыца вузла поштовай сувязі Ларыса Тур, супрацоўнікі мясцовых арганізацый.

Да велічнай даты прыведзены ў парадак помнікі ў Дубіне, Узбалаці, Брыльках, Дворышчы. Ускладанне вянкоў да кожнага з іх правялі дырэктар ААТ “Агра-Дубінское” Генадзій Каспяровіч, старшыня Валожынскага сельвыканкама Віктар Комель, спецыялісты сельгаспрадпрыемства.

Цюльпаны да помніка ў гонар загінуўшых землякоў у Узбалаці ўсклала інжынер па ахове працы ААТ “Агра-Дубінское” Жанна ЧАСНОЎСКАЯ.
Ля воінскага захавання ў Дворышчы – загадчыца Дубінскога СЦК Марына ЧАБАЙ.

Тэксты і здымкі Сяргея САДОЎСКАГА і Валянціны КРАЎНЕВІЧ