КАНОПЛІ І МАКІ – СУМНІЎНЫЯ “ПРЫСМАКІ”

Закон и порядок

Спецыяльная праграма “Мак”, якая праходзіць на тэрыторыі вобласці, прадоўжыцца да 31 жніўня.

Як правіла, летам наркаманы для атрымання “зелля” выкарыстоўваюць мак ці каноплі. І часта карыстаюцца працай законапаслухмяных грамадзян, якія вырошчваюць мак для кулінарных мэт: крадуць ураджай і гатуюць з яго опіумны адвар.

Варта яшчэ раз нагадаць, што пасеў ці вырошчванне забароненых раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя ці псіхатропныя рэчывы, нават у мінімальных аб’ёмах, караецца штрафам да 20 базавых велічынь.

Калі будзе даказана, што гэтыя расліны пасеяны з мэтай збыту ці прыгатавання наркатычных сродкаў, грамадзянін панясе крымінальную адказнасць, якая прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў.

Калі вам вядома пра месцы, дзе расце мак (у тым ліку ў лясах, на ўзбочынах палёў, дарог, у агародах), а таксама валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, можаце паведаміць пра гэта ва ўпраўленне па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама па тэлефоне: (8-017) 204-62-00. Ананімнасць гарантуецца!

Даведка. Летась падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” на тэрыторыі вобласці было выяўлена 555 фактаў незаконных пасеваў маку і канапель. Складзены 363 адміністрацыйныя пратаколы, выяўлены 224 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

УУС Мінаблвыканкама.

 



Добавить комментарий