Колькі пластыку штогод мы выкідваем?

Важное Общество

Беларусы штогод выкідаюць 280 тыс.т адходаў пластыку — гэта 29,4 кг на аднаго жыхара.

З гэтай колькасці адходы ўпакоўкі складаюць больш за 140,5 тыс. т, або 14,7 кг на аднаго жыхара. Толькі 97,2 тыс. т палімерных адходаў было сабрана і перапрацавана. «Забруджванне навакольнага асяроддзя пластыкам — адна з самых актуальных экалагічных праблем ва ўсім свеце. Паўсюль распаўсюджанне і рэзкае павелічэнне спажывання пластмасавых вырабаў, упакоўкі, тары, пакетаў, аднаразовага посуду і іншых пластыкавых тавараў прыводзіць да нязменнага штогадовага росту аб’ёмаў утварэння адходаў. Згодна з экспертнымі ацэнакамі, 36 працэнтаў пластыку, што выраблянцца ў свеце, — аднаразовая ўпакоўка. 96 працэнтаў такой ўпакоўкі адпраўляецца на сметнік ужо ў першы год свайго жыцця», — адзначылі ў Мінпрыроды.

У Беларусі прымаюцца меры для зніжэння ўтварэння адходаў пластыку. Рэалізуецца план мерапрыемстваў, накіраваны на паэтапнае зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную. У аб’ектах гандлю рознага фармату прадугледжана абавязковая наяўнасць безалкагольных напіткаў у шкляной тары, а таксама папяровых пакетаў, аднаразовага посуду і сталовых прыбораў з паперы, мінімізавана колькасць разнавіднасцей пластыкавых пакетаў і посуду з пластыку.

З 1 студзеня 2021 года ў аб’ектах грамадскага харчавання забаронена выкарыстоўваць і прадаваць некаторыя віды аднаразовага пластыкавага посуду: палачкі для размешвання напіткаў, кубкі, талеркі, трубачкі (саломінкі) для напіткаў, упакоўку (кантэйнеры, латкі, скрынкі, ланч-боксы, корэксы, бутэлькі), за выключэннем упакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў.

Згодна з інфармацыяй БелТА