Жывыя сведкі вялікай перамогі!

75 лет Великой Победе! Важное

Іван Васільевіч ФУРС, в. Нелюбы, 1925 г. н. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны. Служыў з сакавіка па чэрвень 1944 г. Узнагароджаны медалямі “За перамогу над Германіяй”, “За баявыя заслугі”, ордэнам Славы 3-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Васілій Канстанцінавіч БУГАЙ, в. Харытоны, 1927 г. н. Удзельнік працоўнага фронту. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”.
Мікалай Рыгоравіч ГАРНАСТАЙ, в. Сакаўшчына, 1925 г. н. Удзельнік працоўнага фронту. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”.
Ізабела Вікенцьеўна ЕЛІСТРАТАВА, г. п. Івянец, 1924 г. н. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыла ў партызанскай брыгадзе імя Цімашэнкі. Узнагароджана медалямі “Партызан Вялікай Айчыннай вайны” 2-й ступені, “За перамогу над Германіяй”, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
Генадзій Якаўлевіч КАНЦАВЫ, в. Новы Двор, 1931 г. н. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у партызанскім атрадзе імя Варашылава, у партызанскай брыгадзе Заслонава з верасня 1941 г. па кастрычнік 1943 г. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
Аляксандр Сцяпанавіч ЛУЦКІ, в. Вялікае Поле, 1923 г. н. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў з ліпеня 1944 г. па красавік 1945 г. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
Мікалай Іванавіч РАК, в. Страпліўцы, 1926 г. н. Удзельнік працоўнага фронту. Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне ў 1941-1945 гг.”, “За перамогу над Германіяй”.
Станіслаў Іосіфавіч САЕВІЧ, в. Лаўскі Брод, 1926 г. н. Удзельнік працоўнага фронту. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”.
Уладзімір Антонавіч ШАБЛЫКА, г. Валожын, 1925 г. н. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў з верасня 1944 г. па сакавік 1945 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “За перамогу над Германіяй”.
Канстанцін Уладзіміравіч ШЭЎЧЫК, в. Доры, 1924 г. н. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны. Служыў з лістапада 1944 г. па сакавік 1945 г. Узнагароджаны медалямі “За перамогу над Германіяй”, “За адвагу”, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Аляксандр Аляксандравіч ЯРМАК, в. Сазонаўшчына, 1920 г. н. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў са снежня 1944 года па май 1945 года. Прымаў удзел у вызваленні Варшавы, Познані, Берліна. Узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
Васілій Рыгоравіч ПАСЕКА, г. Валожын, 1926 г. н. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў з лютага па май 1945 г. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Японіяй”, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.