АСВАЙВАЮЦЬ НОВЫ КАМБАЙН

Общество

Да пачатку ўборачнай кампаніі яшчэ застаецца час, але слесары-рамонтнікі ААТ «Валожынскі льнокамбінат» Дзмітрый РУБАЦКІ і Сяргей АЎСІЕВІЧ ужо прыступілі да наладкі льноўборачнага камбайна «Ліда U-30». Гэта тэхніка на прадпрыемстве новая, толькі летась прайшла палявыя выпрабаванні. Эксперыментальны камбайн замяняе адразу дзве машыны: ён ірве лён і адначасова абчэсвае галоўкі на семя. Работы агрэгату сёлета хопіць: пасяўныя плошчы лёну  ў раёне складаюць 1,5 тысячы гектараў, яшчэ 450 размясціліся на землях Вілейшчыны.

Фота Яўгена БАШАРКЕВІЧА.

 



Добавить комментарий