«Раснафта» заключыла дагаворы на пастаўку нафты ў Беларусь

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, расійская кампанія «Раснафта» заключыла дагаворы на пастаўку ў Беларусь да канца 2020 года да 9 млн т нафты.

«У рамках развіцця супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь кампанія заключыла дагаворы з ААТ «Нафтан», ЗАТ «БНК» і ААТ «Мазырскі НПЗ» на пастаўку нафты агульным аб’ёмам да 9 млн т з красавіка да снежня 2020 года», — паведаміла «Раснафта».

Заключэнне кантрактаў з «Раснафтай» аднавілася ў красавіку пасля перапынку ў пастаўках буйных нафтавых кампаній з 1 студзеня. Тады Беларусь палічыла немэтазгодным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб’ёмах. У красавіку пастаўкі ад буйных НК адноўлены. Як тлумачыў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, частку прэміі расійскім кампаніям кампенсуюць з дапамогай міжбюджэтных разлікаў, гэта значыць, за кошт урада РФ.

Як паведамляў «Белнафтахім», у маі Беларусь плануе атрымаць з РФ 1,13 млн т нафты. Прадаўжаюцца альтэрнатыўныя пастаўкі: у маі ў порт Клайпеды прыбыў танкер з 87 тыс. т саудаўскай нафты ад Saudi Aramco для перапрацоўкі на «Нафтане»