Служба загартоўвае характар

Главное Общество

5 мая камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 вёскі Падбярэззе Андрэй ТРАПАШКА вяртаўся з дзяжурства дадому. Выязджаючы на трасу М7, стаў сведкам ДТЗ з удзелам іншамарак “Форд” і “Опель”. Адна з легкавушак ужо гарэла.

Прафесіянал-выратавальнік дзейнічаў хутка: адкрыў капот, зняў клемы з акумулятара, затушыў агонь. Пацярпелай дзяўчыне, якая скардзілася на боль у руцэ, наклаў шыну з падручных сродкаў.
Андрэй Трапашка прызнаецца, што за тры гады службы ў МНС яму двойчы даводзілася выязджаць на ДТЗ. А вось аказваць самастойна медыцынскую дапамогу давялося ўпершыню. “Дзейнічаў на аўтамаце. Служба загартоўвае характар”, – дадае выратавальнік.