Дапамога ад дэпутата

Важное

У сярэдзіне мінулага тыдня ў Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, які з 22 красавіка працуе ў рэжыме поўнай ізаляцыі, наведаўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Аляксеевіч Семянчук. Ён сам 10 гадоў працаваў з падобнымі дзеткамі і зараз не забываецца пра іх. Дэпутат перадаў кіраўніцтву ўстановы 50 літраў дэзынфікуючых сродкаў і 50 літраў антысептыка, якія прадаставіла закрытае акцыянернае таварыства “Август-Бел”.

Наш кар.