ЯЕ МАЙСТЭРСТВА НАБЫТАЕ АМАЛЬ ЗА 30 ГАДОЎ

Общество

У ААТ «Завод Белпласт» спецыялісты працуюць вопытныя, надзейныя і ў прафесіянальным, і ў агульначалавечым плане. Адна з такіх работніц – Яніна Мечыславаўна ЛЯХНОВІЧ. Ліцейшчыца сёння мае самы высокі, 3-і разрад. Гэтым пацверджана яе майстэрства, набытае за амаль 30-гадовы вопыт работы на прадпрыемстве.

Яніна Мечыславаўна за час працоўнай дзейнасці асвоіла не адну спецыяльнасць. Да нядаўняга часу, пакуль не пайшла на льготную пенсію, была брыгадзірам. Зараз па-ранейшаму папаўняе спіс выпускаемай заводам прадукцыі якаснымі сантэхнічнымі прыстасаваннямі, ваннымі наборамі, гаспадарчымі прыладамі і інвентаром для садова-агародных работ.

Фота Яўгена БАШАРКЕВІЧА.

 



Добавить комментарий