Да Дня сям’і работнікі культуры арганізавалі сумесную віншавальную акцыю

Важное Культура

Каля раённага Цэнтра культуры размясціліся выставы вырабаў народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” і кніг для сямейнага чытання “Сям’я – гэта самае цёплае месца на Зямлі”. Прыгожая музыка дапаўняла агульную карціну.

Было прыемна бачыць, як твары людзей, што праходзілі міма, азараліся ўсмешкай і станавіліся менш напружанымі. Жадаючыя падыходзілі да выстаў. Адны знаёміліся з літаратурай і атрымлівалі парады ад работнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, а таксама буклеты “Сямнаццаць прычын чытаць дзіцячыя кніжкі”. Іншыя цікавіліся вырабамі народных майстроў і набывалі найбольш упадабаныя. У складаны час пандэміі арганізатары мерапрыемства змаглі павіншаваць, падарыць радасць і стварыць адчуванне свята ў жыхароў і гасцей райцэнтра.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА