Кадравыя змены

Главное

Начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне прызначана Аксіння Станіславаўна ГАРУНОВІЧ.

Нарадзілася ў вёсцы Пяршаі 17 мая 1977 года. Сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымала ў Навапольскім сельгастэхнікуме, а ў 2004 годзе скончыла Беларускі эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці фінансы і крэдыт.

Уся працоўная дзейнасць А. С. Гаруновіч звязана з раённай падатковай інспекцыяй. Пачынала ў 1997 годзе дзяржаўным падатковым інспектарам аддзела падаткаабкладання фізічных асоб, пасля на працягу сямі гадоў была старшым, галоўным інспектарам гэтага ж аддзела. З 2007 па 2013-ы – галоўны дзяржаўны інспектар аддзела кантролю за падаткаабкладаннем прыватных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, далей – начальнік аддзела кантролю за арганізацыямі. Апошняя пасада перад назначэннем на кіраўніка валожынскіх падаткавікоў – начальнік аддзела кантрольнай работы.

Наш кар.