Рыхтуюцца новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг

Важное Кругозор

Згодна з інфармацыяй БелТА, цяпер рыхтуецца 5-е выданне Чырвонай кнігі, над складаннем якога працуюць вучоныя НПЦ НАН па біярэсурсах. Акрамя таго, у гэтым годзе ўбачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам.

На сённяшні дзень у краіне апісана больш за 27,1 тыс. відаў раслін і жывёл. У галіне аховы прыроды і біяразнастайнасці беларускія вучоныя цесна супрацоўнічаюць з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны і іншых краін.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці (22 мая) быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта свята — павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему незваротнага знікнення на Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.