Выстаўка «Белагра-2020» пераносіцца

Важное Кругозор

Згодна з інфармацыяй БелТА, ХХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2020» пераносіцца на 1-5 верасня 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЗАТ «МінскЭкспа».

«У сувязі з пандэміяй каранавіруса правядзенне міжнародных спецыялізаваных выставак «Белагра-2020», «Белферма», «Белпрадукт», «Харчовая індустрыя» і «Харчмаш. Холад. Упак» пераносіцца на 1-5 верасня 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні. Выстаўкі павінны былі адбыцца 2-6 чэрвеня.

Што датычыцца выставак «Машынабудаванне-2020», «Зварка і рэзка», «Абарона ад карозіі. Пакрыцці», «Ліцметэкспа: ліццё і металургія», то новы тэрмін іх правядзення — з 15 па 18 верасня 2020-га.

Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі «Беларускі будаўнічы тыдзень» і «Белкамунтэх. Сучасны горад» перанеслі на 7-9 красавіка 2021 года.