ВАДА ВАЛОЖЫНСКАЙ МАРКІ

Общество

На станцыі абезжалезвання вады РУП “Валожынскі жылкамунгас” наладжаны разліў пітной артэзіянскай негазіраванай вады I катэгорыі “Валожынская крынічка”.

Артэзіянская вада паступае на станцыю з чатырох свідравін № 9, № 10, № 11 і № 12 глыбінёй ад 253 да 256 метраў, якія размешчаны ў Ганчарах. Праектная магутнасць разліву складае 1000 кубічных метраў у суткі, а фактычная будзе залежаць ад попыту спажыўцоў. Плануецца напаўняць бутэлькі па 18,9 і 5 літраў. Вялікія бутэлькі будуць рэалізоўвацца пад заказ, а пяцілітровыя – праз гандлёвую сетку раёна.

Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам гігіены, які размешчаны ў Мінску, было праведзена даследаванне вады на адпаведнасць адзіным гігіенічным і санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням. Усе мікрабіялагічныя, паразіталагічныя, радыелагічныя і хімічныя паказчыкі адпавядаюць устаноўленым нормам, што сведчыць пра высокую якасць вады. Жылкамунгас ужо атрымаў сертыфікат аб дзяржаўнай рэгістрацыі маркі “Валожынская крынічка”.

Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель храма святых Канстанціна і Алены айцец Дзмітрый асвяціў ваду і свідравіны.

Тэкст Святланы СУХАДОЛЕЦ.

Фота Яўгена Башаркевіча.

 



Добавить комментарий