Падаць дакументы на ўзгадненне назвы фірмы можна праз партал АДР

Важное Закон и порядок

Згодна з інфармацыяй БелТА, юрыдычныя асобы змогуць падаваць дакументы на ўзгадненне назвы фірмы праз партал Адзінага дзяржаўнага рэгістра (АДР) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая нумар 305 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.

У Мінюсце расказалі аб прыпыненні дзеяння асобных структурных элементаў пастаноў урада, якія рэгламентуюць парадак узгаднення назваў юрыдычных асоб і прадастаўлення інфармацыі з АДР. Размова ідзе аб асабістым прадстаўленні заяўнікамі ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы (арганiзацыi) дакументаў для гэтых адміністрацыйных працэдур. «Назва арганізацыі можа быць узгоднена рэгіструючым органам пры прадстаўленні заяўнікамі дакументаў у электронным выглядзе праз вэб-партал Адзінага дзяржаўнага рэгістра. Гэта дасць магчымасць мінімізаваць асабістыя кантакты грамадзян, — адзначылі ў прэс-службе. — Аналагічным спосабам можа быць запытана і атрымана інфармацыя з рэгістра ў электронным выглядзе».

На ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу і нараджэння, згодна з пастановай, цяпер могуць прысутнічаць не больш за 10 чалавек. У прэс-службе падкрэслілі, што такім чынам ствараюцца ўмовы для арганізацыі і правядзення санітарна-проціэпідэміялагічных мерапрыемстваў у мэтах арганізацыі бяспекі людзей, якія прысутнічаюць пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, у тым ліку работнікаў ЗАГСаў.

Беларуская натарыяльная палата, яе арганізацыйныя структуры прыпыняюць маніторынгі выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце. «Акрамя таго, у мэтах мінімізацыі кантактаў супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый уводзяцца дадатковыя патрабаванні да парадку правядзення пагаджальных нарад, якія будуць праходзіць выключна з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў сувязі, у тым ліку сродкаў відэаканферэнцсувязі», — дадалі ў прэс-службе.