Дапамога пажылым — справа маладых

Важное Молодежный курьер

У рамках акцыі “Тыдзень дабра” валанцёры сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя разам з першым сакратаром РК БРСМ Уладзімірам Ціханоўскім распачалі работу па аказанні дапамогі ў добраўпарадкаванні прысядзібных тэрыторый грамадзянам пажылога ўзросту.

У першы дзень акцыі юныя дабрачыннікі наведаліся да жыхара Валожына Віллі Янкялевіча. Маладыя людзі дапамаглі пенсіянеру ў навядзенні парадку на падворку. Віллі Львовіч падзякаваў моладзі за падтрымку і пазнаёміў іх са сваім хобі. Мастак-аматар паказаў карціны, якія малюе ў вольны час. Юнакі і дзяўчаты даведаліся, што сюрэаліст з райцэнтра ў мінулым годзе меў магчымасць парадаваць творчасцю жыхароў сталіцы – яго выстава праходзіла ў адным з выставачных цэнтраў.

Наперадзе ў валанцёраў яшчэ шмат працы. Адрасы, дзе іх чакаюць, актыўным прадстаўнікам грамадскай арганізацыі заўсёды гатовы падказаць спецылісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ