Афіцэраў запасу прызавуць у гэтым годзе на службу

Важное Общество

Згодна з інфармацыяй БелТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая падпісаў указ нумар 181 «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу».

У адпаведнасці з указам неабходна прызваць у бягучым годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.

Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне афіцэраў запасу на воінскія пасады. Савет Міністраў да 1 лютага 2021 года павінен прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву.

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.