Надзвычайнае здарэнне

Без рубрики

15 мая ў цэнтр аператыўнага кіравання Валожынскага РАУС паступіла паведамленне аб загаранні гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Лоск Гародзькаўскага сельсавета.

 

Па прыбыцці да месца выкліку блокавая пабудова гарэла адкрытым полымем, была не электрыфікавана. У выніку агнём знішчаны шыферны дах па ўсёй плошчы, пашкоджаны сцены і маёмасць. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця (вылецела іскра).

Нагадваем, што неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку ля прыватных жылых дамоў, на дачах:

    вывезіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;

    калі без спальвання не абысціся, выберыце пляцоўку так, каб выключыць пажар, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 10 м, ад ляснога масіву – 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзіруецца сена ці салома. Спальваць адходы можна толькі ў бязветранае надвор’е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, не пакідаць без нагляду;

    не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку;

    выпальванне сухой расліннасці і пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забараняецца.

    Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.

Наш кар.