ГОРКАЯ РЭДЗЬКА, АЛЕ ЯДУЦЬ.ДРЭННА ЗАМУЖАМ, АЛЕ ІДУЦЬ…

Общество

Нялёгкая жаночая доля – адна з галоўных тэм народнай песні. Часам дрэнны муж выстаўляўся ў фальклорных творах горшым за чужаземца-захопніка…

Як наехаў повен двор татараў,

Ды забралі майго мужа ў палон.

Мне не шкода, што яго забралі,

Толькі шкода, што не моцна звязалі.

Ён, паганец, яшчэ ўцячэ,

Мне галоўку натаўчэ, натаўчэ.

Трэба будзе ўцякаць, уцякаць,

З вераб’ямі пад страхою начаваць.

А чаму ж цябе пярун не забіў,

Як ты мяне, маладую, загубіў…

 

Софія КАВЯЗА,

жыхарка Валожына.

 



Добавить комментарий