Пастукацца ў адно акно

Важное

Службай “Адно акно” падведзены вынік работы па зваротах грамадзян у 2019 годзе.

Часцей за ўсё жыхары Валожыншчыны звярталіся да спецыялістаў з пытаннямі пастаноўкі на ўлік дзяцей, якім патрабуецца дашкольная адукацыя. На выкананне дадзенай адміністрацыйнай працэдуры на працягу года паступілі 435 заяў. На другім месцы (405 заяў) стаіць выдача рашэнняў аб дазволе на рэканструкцыю жылых і (ці) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных дамах, нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі і інш. 261 раз рэгістраваліся дагаворы найму (арэнды) жылых памяшканняў прыватнага жыллёвага фонду. Зафіксаваны 188 зваротаў з просьбай выдаць зацверджаны мясцовым распарадчым ці выканаўчым органам акт прыёмкі ў эксплуатацыю закончаных пабудоў (жылых і нежылых). Выдадзены 136 даведак аб знаходжанні на ўліку тых, каму патрубуецца паляпшэнне жыллёвых умоў. 110 грамадзян атрымалі даведкі аб прадастаўленні аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылога памяшкання. Значна менш зафіксавана зваротаў па пытаннях выдачы пасведчанняў шматдзетнай сям’і (65), аб пастаноўцы на ўлік грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў (62), аб назначэнні сямейнага капіталу (59), аб прадастаўленні субсідыі на ўплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам, які атрыманы ад банка на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў.

У адносінах да юрыдычных асоб найбольш запатрабаванымі працэдурамі можна лічыць выдачу дазвольнай дакументацыі на праектаванне, узвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, капітальны рамонт, добраўпарадкаванне аб’екта, знос (78 заяў), выдачу дазволаў на выдаленне аб’ектаў расліннага свету (14 заяў), прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (6).

Валянціна КРАЎНЕВІЧ