Запатрабаваны прадукт

Аграрный сектор и промышленность Важное

Бесперабойна ідзе працэс па вырабе льнянога алею на ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. За змену спецыялізаваны цэх выпускае да 500 літраў гэтага ўнікальнага прадукту, які насычаны амега-3 і іншымі карыснымі тлушчамі, ненасычанымі кіслотамі. Запатрабаваны алей і на прадпрыемствах лакафарбавай накіраванасці.

У цэху рупяцца тры работнікі: Ілля Мошка, Пётр Зянько, Віктар Кавэцкі. Мінулы сезон аказаўся даволі ўдалым для льнокамбіната: ільносаломкі нарыхтавалі ў дастатковай колькасці, ды і льнасемя закупляць не давялося. Абмалочанае на ўласных палетках зерне мае выдатныя масляністыя характарыстыкі, адпавядае і іншым патрабаванням тэхналагічнага рэгламенту. Рэнтабельнасць алейнай вытворчасці забяспечваецца і тым, што на льнокамбінаце загадзя паклапаціліся пра тару: пластмасавыя бутэлькі “адліваюць” самі.

Зараз алей з Валожыншчыны можна сустрэць на паліцах магазінаў па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Партнёрамі камбіната выступаюць такія гандлёвыя гіганты, як “Еўраопт”, “Дабраном”.

Алена ЗБІРЭНКА