Заканчэнне нераставай забароны

Важное

З 31 мая на тэрыторыі Мінскай вобласці закончыліся забароны і абмежаванні на аматарскую лоўлю рыбы, якія дзейнічалі ў сувязі з нерастам. У адпаведнасці з правіламі дазваляецца лоўля з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на чалавека.

Для лоўлі рыбы ў якасці прынады (жыўца), у колькасці не больш за 30 штук у суткі на аднаго рыбалова, дазваляецца выкарыстоўваць сачкі дыяметрам не больш за 0,5 метра з памерам ячэі менш за 10 мм і пад’ёмныя сеткі памерам не больш за 1х1 метр і памерам ячэі менш за 10 мм.
Акрамя таго, дазваляецца лоўля з суднаў у светлы час сутак і рукамі.

Васіль Паўлаў,
намеснік начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету