Дар лугоў – запас кармоў

Аграрный сектор и промышленность Главное

Паблізу вёскі Татарскія, нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я, кіпіць работа. На МТЗ-35-22 і УС-250А з прычапнымі агрэгатамі займаюцца нарыхтоўкай кармоў механізатары Пугачоўскага ўчастка КСУП “Валожынскае”.

Віталій КАСПАРЭВІЧ і Сяргей КЛІМОВІЧ – работнікі адмысловыя, у сельгасвытворчасці – з юнацтва. На працягу гаспадарчага года паспяваюць выканаць безліч відаў работ. Вось і зараз, як толькі скончыцца касьба, прыступяць да падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых, а там і ўборачная кампанія не за гарамі.

“Вопыт, памножаны на працавітасць і адказнасць”, – такую характарыстыку даў хлопцам начальнік участка Леанід Іванавіч Руды. Ён адзначыў, што ўсяго ў гаспадарцы ў бліжэйшы час неабходна скасіць 3300 гектараў шматгадовых траў і сенажацяў, з іх 1669 гектараў складаюць менавіта шматгадовыя травы. Сіламі пугачоўскіх касцоў ужо ўбрана 256 гектараў. 182 гектары скасіў Сяргей Міхайлавіч, 74 гектары – Віталій Міхайлавіч. У цэлым для забеспячэння аднатыпнага кармлення жывёлы неабходна назапасіць 29000 тон сенажу і 2000 тоны сенажу ў палімернай плёнцы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Фота Сяргея БОБРЫКА