АБМЕЖАВАННІ – НЕ ЛІШНІЯ…

Общество

Тэрыторыя ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас” знаходзіцца ў зоне радыеактыўнага забруджання, якое вагаецца ў межах 1-10 Кu/км2. Таму пры нарыхтоўцы лясных дароў трэба захоўваць пэўныя абмежаванні.

З лясных ягад найбольшай здольнасцю назапашваць радыяцэзій валодаюць дурніцы, журавіны, брусніцы, чарніцы. Некалькі менш – суніцы, маліна і ажына. Найменш забруджаны ягады рабіны і каліны. Нарыхтоўка дзікарослых ягад і пладоў дапушчальна ў лясах са шчыльнасцю забруджання да 2 Кu/км2, пры гэтым неабходна абавязкова праверыць іх на ўтрыманне радыенуклідаў. Важна таксама ведаць, што пры аднолькавай шчыльнасці забруджання глебы назапашванне цэзію-137 у ягадах большае ў вільготных умовах росту, чым у сухіх. Сабранае перад ужываннем трэба ачысціць ад часцінак лясной падсцілкі, моху, глебы і некалькі разоў вымыць у праточнай вадзе.

Збор ягад забаронены ў Івянецкім (Першамайскі, Вуглы, Сівіца, Рудня, Пагарэлка), Пяршайскім (Радзькі, Скрундзеўшчына, Іслачоўка, Баравікоўшчына), Каменскім (Дайнава, Адамкі) лясніцтвах. У астатніх месцах збіраць можна, але не забываць праверыць лясныя дары на ўтрыманне радыенуклідаў. Зрабіць гэта можна ў лясгасе па адрасу: г. Валожын, вул. Садовая, 3. Дадатковая інфармацыя – па тэл.: 55-0-93.

Людміла ЧЭРНІК, інжынер-радыёлаг доследнага лясгаса.

 



Добавить комментарий