Працаваць умеюць

Главное Общество

Рамонтам дарогі ў Сярэднім Сяле займалася брыгада ДРБУ № 167 пад кіраўніцтвам майстра Ігара ЛАПУЦКАГА (справа ў першым радзе). Побач з ім на здымку – рабочыя Андрэй КУРЛЕНЯ і Сяргей ШЧУКА, трактарыст Генадзь КЕРБЕДЗЬ, машыніст катка Сяргей РЭУТ, вадзіцель аўтобуса Валянцін РАДЗЬКО, рабочы Арцём ЦІХАНОВІЧ, машыніст катка Генадзь ЛІТВІН, машыніст асфальтаўкладчыка Віктар ЮРОІЦЬ.

Усяго на выкананне задачы камандзе быў адведзены тыдзень. Працавалі дружна. Адметнасць іх работы ў тым, што асфальтабетон годны для пэўных маніпуляцый, пакуль яго тэмпература падтрымліваецца на ўзроўні 150-160 градусаў. Толькі пры гэтай умове яго магчыма ўкладваць, раўнаваць і г. д. У сярэднім у работнікаў ёсць каля гадзіны часу, каб выкарыстаць падвезены матэрыял. Як адзначыў дырэктар ДРБУ № 167 Уладзімір Саевіч, сёння рамонтная брыгада – гэта сплаў вопыту і юначага азарту. Таму пакуль не ўзнікала сітуацый, каб яны не справіліся з пастаўленымі задачамі. Нядаўна працавітыя мужчыны закончылі рамонт 2-кіламетровага ўчастка дарогі Туркаўшчына-ст. Пралеска і прыступілі да ўстройства пакрыцця на адрэзку дарогі Ракаў-Караблі-Хожава ад вёскі Палачанка да Кудзейцаў (5,5 км). Тут плануецца таксама абсталяванне ўсіх аўтастаянак.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ, фота аўтара