ЕАЭС узгадніў праект дзеянняў па прафілактыцы каранавіруса

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, у час сустрэчы кіраўніцтва санітарна-эпідэміялагічных органаў краін — удзельніц ЕАЭС быў узгоднены праект комплекснага плана мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт Расспажыўнагляду.

«Савет кіраўнікоў узгадніў праект комплекснага плана мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 і іншых інфекцыйных захворванняў на тэрыторыях дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Разгляд дакумента чакаецца на бліжэйшым пасяджэнні калегіі камісіі з наступным зацвярджэннем Еўразійскім міжурадавым саветам», — гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з праектам, будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краінах ЕАЭС, а таксама на прафілактыку і рэагаванне на іншыя інфекцыйныя захворванні.

Члены савета плануюць абмеркаваць змякчэнне прынятых абмежавальных мер, сярод якіх умовы для свабоднага перамяшчэння насельніцтва па тэрыторыі агульнай эканамічнай прасторы.

Фота БелТА