У добры шлях, выпускнікі!

Главное Молодежный курьер

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўручэння атэстатаў. Сёлета на Валожыншчыне закончылі 9 класаў 320 юнакоў і дзяўчат, развіталіся са школай 164 адзінаццацікласнікі. Сярод апошніх – 29 узнагароджаных залатымі і сярэбранымі медалямі, 11 выдатнікаў вучобы.

Сёлета ў гімназіі № 1 г. Валожына 33 выпускнікі адзінаццатых класаў. Хочацца адзначыць, што сярод іх 30 юнакоў і дзяўчат закончылі школу з сярэднім балам 8 і вышэй.

Павіншаваць рабят з такой значнай падзеяй у жыцці ва ўстанову завіталі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч КРУКОВІЧ, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала і, канешне ж, бацькі.

Раман Кезік, Наталля Маслоўская, Варвара Несцярэўская, Валерыя Петыш, Ксенія Сіношына, Ігнат Шаргародскі, Карына Растаргуева, Антон Віршыч, Марыя Малянковіч, Алена Станкевіч, Паліна Старасценка атрымалі медалі і Падзякі за поспехі ў вучобе, а іх бацькі – Падзякі за выдатнае выхаванне сыноў і дачок ад кіраўніка Валожыншчыны. Таксама старшыня райвыканкама ўручыў Пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Антону Віршычу, які стаў уладальнікам Дыплома III ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Выдатнікі Герман Каланцэр, Вадзім Ралавец, Анастасія Гаўрыс, Дар’я Сак, Карына Азарэвіч, Васіліна Кароль прынялі свае ўзнагароды – прэміі і Падзякі з рук Таццяны Мікалаеўны Крыкала.

Шмат добрых і цёплых слоў пачулі юнакі і дзяўчаты ад дырэктара Алены Іванаўны Клачко, сваіх любімых настаўнікаў і бацькоў.

Маладыя івянчане ўнеслі свой уклад у пасадку гэткай жа алеі.
Урачыста прайшла цырымонія ў СШ № 2 г. Валожына.
«Алею выпускнікоў» заклалі ўжо былыя вучні Пяршайскай школы-сада.

Анжэла РАДЫНА