Урад прапрацоўвае павышэнне працоўных пенсій па ўзросце

Важное

Урад па даручэнні Прэзідэнта шукае магчымасці для павышэння працоўных пенсій па ўзросце. Аб гэтым , адказваючы на пытанні дэпутатаў, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Парламентарыі пацікавіліся, якія шляхі бачыць новы склад урада па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту, ці будуць перагледжаны сацыяльныя абавязацельствы па выплатах зарплат, пенсій, дапамог на фоне негатыўнага ўплыву сусветнага крызісу, кан’юнктуры рынкаў. «Расходы, звязаныя з аказаннем якасных бюджэтных паслуг насельніцтву, будуць захаваны. У нас ёсць выразнае разуменне, што створаная падушка бяспекі дазваляе ў поўным аб’ёме выканаць усе сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы. Ні аб якім прыпыненні або пераглядзе ў бок змяншэння сацыяльных выплат размовы быць не можа. Больш таго, па даручэнні Прэзідэнта ўрад прапрацоўвае пытанне і адшуквае магчымасці для павышэння працоўных пенсій па ўзросце», — сказаў прэм’ер.

Ён нагадаў, што пры фарміраванні праекта бюджэту на 2020 год былі прадугледжаны меры для кампенсацыі магчымых шокаў. Акрамя таго, замяшчаць выпадаючыя даходы плануецца за кошт скарачэння асобных расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. У першую чаргу размова ідзе пра закупку імпартных тавараў і паслуг.

Сітуацыя пастаянна аналізуецца ва ўрадзе сумесна з Нацыянальным банкам. «Пакуль мы не бачым істотных рызык, якія маглі б выклікаць сур’ёзную пагрозу для макраэканамічнай стабільнасці краіны», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што захоўваецца кантроль за інфляцыяй, узроўнем цэн. «За пяць месяцаў індэкс спажывецкіх цэн знаходзіцца на адзнацы 3,2 працэнта, што адпавядае прагнозным паказчыкам. Больш таго, у маі чакаецца нават невялікая дэфляцыя», — звярнуў увагу прэм’ер.

Такім чынам, прымаемых мер дастаткова, каб утрымаць гадавы ўзровень інфляцыі ў межах прагнозу, рэзюмаваў кіраўнік урада.

Згодна з інфармацыяй БелТА

Фота БелТА