Навіны мінулага тыдня

Общество

22 ліпеня прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. На ім абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе. Заслухана справаздача намесніка старшыні райвыканкама, начальніка аддзела эканомікі А. В. Бразоўскага.  З інфармацыяй выступіла суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда краіны Н. М. Сарнаўская.18 ліпеня бягучага года  загадчыцай Ракаўскага  ясляў-сада назначана Т. Д. Картыннік. Яна скончыла Белдзяржуніверсітэт імя М. Танка, працоўную біяграфію пачала ў 1985 годзе ў дашкольнай выхаваўчай установе. Да прызначэння на кіраўніцкую пасаду Тамара Дзмітрыеўна працавала педагогам-псіхолагам у Ракаўскай сярэдняй школе.

 

Валожынскі райвыканкам выступіў з хадайніцтвам перад Мінскім аблвыканкамам аб узнагароджанні ордэнам Маці Алены Міхайлаўны Паверанай з аграгарадка Ракаў, Любові Рыгораўны Хлапук з аграгарадка Бабровічы, Наталлі Іванаўны Шкарампоты з вёскі Суднікі, Вольгі Іосіфаўны Яблонскай з Сугваздаў.

 

З пачатку прызыўной кампаніі, якая доўжыцца да 29 ліпеня, райваенкамат адправіў на тэрміновую вайсковую службу амаль 20 юнакоў. Доўг Радзіме нядаўнія прызыўнікі будуць аддаваць ва ўнутраных войсках МУС, органах пагранічнай службы, падраздзяленнях КДБ, ваеннай камендатуры і іншых элітных фарміраваннях краіны.

 

Згодна з рашэннем райвыканкама ад 22 ліпеня, на вёску Бурнейкі Валожынскага сельсавета накладзены каранцін у сувязі з выяўленнем хваробы шаленства ў дзікай жывёлы, якая прыблукала ў названы населены пункт. Вырашана правесці вакцынацыю сабак і катоў, ачысціць тэрыторыю ад бадзяжнай жывёлы, даручана вопытнаму лясгасу адстрэльваць ліс і іншых лясных насельнікаў, якія падазраюцца ў шаленстве.

 

У тым, што раённая газета трывала ўвайшла ў жыццё вяскоўцаў, немалая заслуга паштальёнаў. Па выніках падпісной кампаніі на II паўгоддзе 2011 года найбольшую колькасць экзэмпляраў сярод сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі падпісала Пяршайскае – 235 газет. Усяго на адзін экзэмпляр адстае ад лідара Гародзькаўскае АПС, на трэцім месцы Багданаўскае, дзе на “Працоўную славу” падпісаліся 220 чалавек.

 

З пачатку бягучага года раён значна амаладзіўся. За 6 месяцаў у сем’ях шчаслівых бацькоў нарадзілася 171 немаўля. У шлюб за гэты перыяд уступілі 113 пар, таму, трэба спадзявацца, у недалёкім будучым самае маладое пакаленне Валожыншчыны ўзрасце на такую ж лічбу.

 



Добавить комментарий