Уручаны высокія ўзнагароды

Главное Закон и порядок

10 чэрвеня ў Валожынскі РАУС наведаўся намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама, палкоўнік міліцыі Раман Валер’евіч РАМАНЧУК. На пачатку візіту высокі госць выканаў пачэсную місію – узнагародзіў лепшых супрацоўнікаў аддзела медалямі “100 гадоў міліцыі Беларусі” і “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Сярод узнагароджаных тыя, хто шмат гадоў служыць на варце закону і правапарадку. Так, больш за два дзесяцігоддзі носіць міліцэйскую форму Аляксандр Уладзіміравіч Жданюк. Зараз ён інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі, а пачынаў як інспектар дарожна-патрульнай службы. Старшага аператыўнага дзяжурнага, маёра міліцыі Уладзіміра Баляслававіча Шукевіча вылучаюць высокія дзелавыя і асабістыя якасці, якія дапамагаюць яму рэалізавацца як спецыялісту і праваахоўніку.

Старшы лейтэнант міліцыі, участковы інспектар Аляксандр Іванавіч Ерахавец у сваім арсенале мае нямала ўзнагарод і адзнак ад кіраўніцтва. Дзякуючы яго прафесіяналізму і адказнасці ў нашым райцэнтры падтрымліваецца належны стан грамадскага правапарадку.

Заўсёды дабіваецца высокіх паказчыкаў у рабоце начальнік аддзялення крымінальнага вышуку, маёр міліцыі Арцём Пятровіч Гульба, за што і карыстаецца павагай і аўтарытэтам у калег. А вось маёр міліцыі Таццяна Генадзьеўна Цаюн, якая зараз з’яўляецца начальнікам аддзялення па грамадзянстве і міграцыі, а таксама начальнік штаба РАУС, маёр міліцыі Наталля Мікалаеўна Заяц, акрамя медаля “100 гадоў міліцыі Беларусі”, атрымалі ў падарунак яшчэ і па букету цудоўных руж.

Участковага інспектара, малодшага лейтэнанта Аляксандра Іванавіча Рагеля палкоўнік Р. В. Раманчук падтрымаў цёплымі словамі: “Спадзяюся, што ў хуткім часе мне давядзецца віншаваць Вас з новым званнем і новымі ўзнагародамі…”

Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара