Добрая справа

Важное Молодежный курьер

Хоць у апошнія месяцы ў сувязі з пандэміяй каранавіруса правядзенне масавых мерапрыемстваў часова спынена, актывісты БРСМ без занятку не сядзяць. Вось яны ў якасці валанцёраў дапамагаюць пажылым людзям на самаізаляцыі, вось прыводзяць у парадак крынічкі, а вось ужо з’яўляюцца ініцыятарамі акцыі “Разам з бацькамі”.

Нядаўна прадстаўнікі грамадскай арганізацыі на чале з першым сакратаром РК БРСМ Уладзімірам Ціханоўскім сумесна з бацькамі, чые сем’і пражываюць у доме № 124 па вуліцы Савецкай, прывялі ў парадак дзіцячую пляцоўку. Маладыя людзі адрамантавалі і пафарбавалі арэлі, горкі і іншыя міні-атракцыёны, на якіх любяць забаўляцца падчас прагулак дзеці. Матулі і таты юных жыхароў дома выказалі падзяку няўрымслівым юнакам і дзяўчатам і пачаставалі іх смайчнай выпечкай. Відавочна, што падобная акцыя павінна стаць прыкладам для ўсіх жыхароў горада.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ