Не ўпусціць шанс

Аграрный сектор и промышленность

На філіяле № 1 ААТ “Завод “Белпласт” наладжаны выпуск новага віду вырабаў з сілікону. Сыравіну пастаўляюць партнёры з Бабруйска. Неабходнасць у прадукцыі прадыктавана знешнімі ўмовамі, а менавіта – попытам на антысептычныя сродкі супрацькавіднай накіраванасці.

Практыка паказала, што сіліконавыя наканечнікі больш устойлівыя да ўздзеяння антысептыкаў высокай канцэнтрацыі. Дазатары з зялёнымі накрыўкамі разыходзяцца зараз, як “гарачыя піражкі”. З надыходам перыяду адпускоў паступае больш заявак ад гандлёвых прадстаўнікоў на камплекты пластмасавага посуду “Пікнік”. Сёлета гэты папулярны тавар выпускаецца ў жоўтай і зялёнай колеравай гаме. У празрыстым ці каляровым варыянце выконваецца яшчэ адзін сезонны тавар – брылі да галаўных убораў, іх зроблена 40 тысяч штук. Значны заказ паступіў і ад ваенных: 100 тысяч стоек да фуражак. Да 10 тысяч штук у месяц разыходзяцца на айчынным рынку рамкі да аўтамабільных нумароў.
Цяплічныя гаспадаркі і арганізацыі, якія займаюцца азеляненнем, ахвотна набываюць пластмасавыя элементы пад вулічнае дэкарыраванне. Палюбіліся спецыялістам па добраўпарадкаванні “катушкі” для раслін. Летась, напрыклад, з валожынскага канвеера іх сышло больш за 100 тысяч адзінак.

Для аздараўленчых лагераў з цэхаў прадпрыемствам адгружана каля 4 тысяч дазатараў для вадкага мыла. Яшчэ на такую ж колькасць гэтага віду прадукцыі паступіў заказ ад школьных устаноў да пачатку новага навучальнага года.

Стабільным застаецца партнёрства з трактарным заводам. Там незалежна ад пары года заўсёды патрабуюцца змывальныя бачкі.

Алена ЗБІРЭНКА