Акцыя «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» стартуе ў чэрвені

Важное Культура

Згодна з інфармацыяй БелТА, традыцыйная рэспубліканская акцыя «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» ў гэтым годзе пачнецца раней, чым звычайна, — у канцы чэрвеня, а не ў жніўні. Аб гэтым паведамілі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У акцыі прымаюць удзел заслужаныя калектывы і салісты Белдзяржфілармоніі: ансамбль народнай музыкі «Свята», фальклорная група «Купалінка», вакальны ансамбль «Камерата». «Артысты сёння як ніколі засумавалі па рэальных сустрэчах з аўдыторяй. А слухачы — па жывой музыцы. Таму рэспубліканскі праект Міністэрства культуры «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» ў 2020 годзе пройдзе ў некалькі этапаў, пашырыць сваю геаграфію і пачнецца ў канцы чэрвеня, а не, як звычайна, у жніўні, — адзначылі ў Белдзяржфілармоніі. — Свае праграмы калектывы склалі з песень і танцаў блізкіх і дарагіх сельскаму жыхару».

Артысты Белдзяржфілармоніі пачалі ўжо рэпетыцыі. Канцэрты пачнуцца 20 чэрвеня і пройдуць у Нясвіжскім, Лідскім, Светлагорскім, Валожынскім, Бабруйскім, Ельскім, Дзяржынскім, Смалявіцкім, Ляхавіцкім і Мінскім раёнах. Будзе прадоўжана пастаянная традыцыя праекта — арганізацыя пляцовак для выступленняў пад адкрытым небам.

Фота БелТА