ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАЙ

Культура

За поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак жыта, пшаніцы, грэчкі і іншых збожжавых і кармавых культур, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў ордэнамі і медалямі вялікую групу перадавікоў сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.

Сярод іх – людзі нашага раёна. Гэта Віктар Васільевіч Аніскін – кіраўнік раённага аб’яднання “Белсельгастэхнікі”, Мікалай Сямёнавіч Косік – брыгадзір другой брыгады калгаса імя Леніна, Канстанцін Канстанцінавіч Ланько – слесар раённага аб’яднання “Белсельгастэхніка”. Яны ўдастоены ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга. Заслугі Антона Іосіфавіча Арцюкевіча, брыгадзіра другой брыгады сельгасарцелі “Радзіма”, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Мечыслава Ануфрыевіча Івашкевіча – брыгадзіра саўгаса “Багданаўскі”, Дзмітрыя Мікітавіча Каляды – калгасніка калгаса “Радзіма” адзначаны ордэнам “Знак Пашаны”.

 



Добавить комментарий